Расейцы, якія маюць нізкі даход, вастрэй адчуваюць інфляцыю, чым іх больш заможныя суграмадзяне. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў даследаванні УЦДГМ. Усяго было апытана 1500 жыхароў 138 населеных пунктаў.

Так, 71 працэнт грамадзян з нізкім узроўнем даходаў і 69 працэнтаў тых, хто мае даход ніжэйшы за сярэдні, ахарактарызавалі інфляцыю як "вельмі высокую". Сярод тых, хто мае высокі даход, дадзены варыянт абралі толькі 49 адсоткаў, а сярод грамадзян з прыбыткам вышэй сярэдняга - 53 адсоткі. Пры гэтым 34 працэнты грамадзян з прыбыткам вышэй сярэдняга і 40 працэнтаў людзей з высокім узроўнем даходаў лічаць, што інфляцыя ў краіне ўмераная.

Жыхары вёсак і малых гарадоў заўважаюць інфляцыю часцей, чым людзі, якія пражываюць у мегаполісах. Так, 63 адсотка апытаных у сёлах і 58 працэнтаў у гарадах з насельніцтвам менш за 100 тысяч лічаць рост коштаў вельмі высокім. Аналагічны паказчык сярод жыхароў Масквы і Санкт-Пецярбурга складае толькі 48 адсоткаў.

УЦДГМ таксама даследаваў залежнасць паміж удзелам грамадзян у дзейнасці партый і іх назіранняў з нагоды інфляцыі. Так, 76 працэнтаў членаў КПРФ лічаць рост коштаў вельмі высокім. Для "ЛДПР" паказчык складае 57 працэнтаў, для "Адзінай Расеі" - 50. Менш астатніх заўважаюць інфляцыю члены "Справядлівай Расіі" - 48 працэнтаў з іх лічаць рост коштаў вельмі высокім, а 42 адсоткі - умераным.

Усяго 68 адсоткаў апытаных лічаць інфляцыю ў краіне вельмі высокай, 31 працэнт- ўмеранай, 6 адсоткаў нязначнай, не змаглі адказаць 3 адсоткі. Індэкс ўспрымання інфляцыі, які разлічаны УЦДГМ, з пачатку 2011 года па лістапад скараціўся на 10 пунктаў - з 78 да 68. Максімальны паказчык індэкса складае 90 пунктаў.

Па выніках 2011 года рост цэн у Расіі складзе каля 7 працэнтаў, што з'яўляецца мінімальным паказчыкам за апошнія дваццаць гадоў. Пры гэтым з пачатку ліпеня па сярэдзіну кастрычніка ў Расіі была зафіксавана нулявая інфляцыя. Расстат патлумачыў гэта сезонным зніжэннем цэн на гародніну з прычыны паступлення на рынак новага ўраджаю.

У лістападзе 2011 года прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў агляднай будучыні ўрад мае намер знізіць рост коштаў да 3-3,5 працэнта ў год. "Лента.ру"